Затрымалі за дзейнасьць у Інтэрнэце
Берасьцейскага грамадзкага актывіста Івана
Стасюка затрымалі на беларуска-польскай мяжы ды адвялі ў мясцовае аддзяленьне
КДБ. Беларускія памежнікі забралі пашпарт на мяжы і патлумачылі актывісту, што
пашпарт яму вернуць толькі пасьля прафіляктычнай гутаркі, паведамляе
Радыё Рацыя.
Як падкрэсьлівае Іван Стасюк, супрацоўнікі КДБ хацелі дабіцца таго, каб
актывіст спыніў сваю апазыцыйную дзейнасьць у сацыяльных сетках:
-- Затрымалі, калі я праходзіў мытны кантроль. Завезьлі ў будынак КДБ.
Распытвалі там пра маю дзейнасьць у інтэрнэт-суполках, пра мае выезды ва
Ўкраіну на патрыятычныя зьезды Нацыянальнага Альянсу, пра мае кантакты з
украінцамі, таксама пра маю вандроўку ў Польшчу.
Таксама, як адзначае Іван Стасюк, супрацоўнікі КДБ пагражалі яму ціскам на
ягоных родных у Беларусі і дэзінфармаваньнем сяброў ды знаёмых актывіста аб
супрацоўніцтве з КДБ.