viasna on patreon

У Віцебску і Гарадку забаранілі пікеты за адстаўку ўрада

2011 2011-06-14T11:25:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раённыя ўлады адмовілі  арганізатарам на той падставе, што пікеты было прапанавана правесці ў цэнтры кожнага з населеных пунктаў. Ні  пляцоўка каля Летнага амфітэатру ў Віцебску, ні цэнтральная плошча  Гарадка не ўваходзяць у пералік тэрыторый, вызначаных  для правядзення масавых мерапрыемстваў, але грамадскія актывісты – заяўнікі пікетаў – лічаць, што гаварыць пра цяперашнія цяжкасці эканамічнага жыцця “цішком і ў падваротні” не мае сэнсу.

 

Леаніду Аўтухову , актывісту кампаніі “Гавары праўду” з райцэнтру Гарадок было ўказана, што пляцоўка для масавых мерапрыемстваў – гэта ўрочышча “Вераб’ёвы горы”.

 

“Гэта практычна за межамі населенага пункту, у лесе…  Менавіта там прапанавана абмяркоўваць такія жыццёва важныя праблемы, як падвышэнне коштаў і  абясцэньванне беларускіх грошай”, -- каментуе сітуацыю Леанід Аўтухоў.

 

Каардынатар віцебскага моладзевага руху «Вольны шлях» Аляксандр Кузняцоў таксама лічыць, што абмяркоўваць такія рэчы трэба публічна:

 

“ Мы хацелі таксама ьбіраць подпісы за адстаўку ўрада, які не можа вывесці Беларусь з цяперашняга эканамічнага крызісу. Гэта мерапрыемства сімвалічнае, і мы хацелі, каб пра яго ведела як мага больш нашых землякоў, у якіх цяпер нараджаюцца выразныя пратэстныя настроі”.

 

У адмове Аляксандру Кузняцову адміністрацыя Кастрычніцкага раёна Віцебску таксама нагадала, што заяўнік мусіў  прыкласці да звароту пісьмовыя дамовы на абслугоўванне будучай імпрэзы службамі  ЖКГ, міліцыяй і “хуткай дапамогай”.

 

Гэта ўжо стандартная прычына адмовы грамадскім актывістам, якія цяпер практычна не могуць правесці ў абласным цэнтры ніводнай масавай імпрэзы. Міліцыя, медычныя ўстановы і раённыя структуры ЖКГ адмаўляюцца заключаць дамовы  без папярэдняга дазволу на акцыі ад чыноўнікаў.  А тыя, у сваю чаргу, не даюць дазволаў без наяўных дамоваў. Гэтую практыку “зачараванага кола” віцебскія актывісты спрабавалі аспрэчыць, але ўлады адказалі, што парадак падачы заявак мяняць не будуць: маўляў, адпаведнае рашэнне гарвыканкаму з’яўляецца юрыдычна абгрунтаваным і адпаведным заканадаўству. 

 

“Праваабарончая хроніка”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства