viasna on patreon

У брэсцкага актывіста Івана Стасюка прайшоў ператрус

2011 2011-06-14T11:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

"Я мяркую, вобыск — падстава забраць у мяне аргтэхніку", — заявіў Стасюк.

Тры супрацоўнікі міліцыі прыйшлі у кватэру, дзе брэсцкі актывіст дэмсіл Івана Стасюк жыве з бацькамі. Міліцыянты паказалі пастанову на правядзенне ператрусу па справе аб падпале Дома правасуддзя ў Мінску. У актывіста забралі сістэмны блок камп'ютара, флеш-карту, вінчэстар, які мае механічныя пашкоджанні, 1.260 асобнікаў улётак з інфармацыяй пра тое, што Аляксандр Лукашэнка не перамог на выбарах 19 снежня, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, актывіста затрымлівалі ў ноч з 3 на 4 чэрвеня ў Брэсце, калі ён вяртаўся на цягніку з Польшчы. З чыгуначнага вакзала яго даставілі ў КДБ і апыталі ў сувязі з дзейнасцю ў сацыяльных інтэрнэт-сетках. Падчас гутаркі, паводле слоў Стасюка, яму пагражалі націскам на сваякоў. 8 чэрвеня ў КДБ дапыталі яго маці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства