viasna on patreon

Барысаўскаму райвыканкаму адказаць няма чаго?

2011 2011-06-14T18:20:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mackevich-aleh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

Барысаўскі райвыканкам не адказвае на запыт праваабаронцы Алега Мацкевіча (на фота) з нагоды таго, дзе можна знайсці тэкст рашэння «Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне».

Праваабаронца вымушаны быў звярнуцца ў Барысаўскі райвыканкам з запытам, у якім прасіў паведаміць, у якім сродку масавай інфармацыі было апублікавана рашэнне № 851 «Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне» http://spring96.org/ru/news/43693.

Адказ павінны былі даць на працягу 15 дзён. Запыт зарэгістраваны ў выканкаме 21 траўня. «Хутчэй за ўсё, - кажа праваабаронца, - рашэнне № 851 проста не было нідзе апублікавана. Таму і адказаць няма чаго». Мацкевіч мае намер звярнуцца ў пракуратуру з нагоды парушэння Барысаўскім райвыканкамам заканадаўства аб зваротах грамадзян.

«Але ў выканкама і на гэты выпадак ёсць што сказаць, - разважае Мацкевіч. - Могуць даць адказ пракуратуры, што нейкі Пупкін несвоечасова адрэагаваў і панёс дысцыплінарнае пакаранне. І ўсё. Як з гусака вада».

«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства