viasna on patreon

Беларускія праваабаронцы заступяцца за палітвязняў

2011 2011-06-27T12:32:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ва ўсе калоніі, дзе адбываюць турэмныя тэрміны ўдзельнікі Плошчы, будуць разасланыя лісты з падрабязнай інфармацыяй пра міжнародны розгалас судовай справы і ўмоваў адбыцця пакарання.

У лістах асаблівую ўвагу актывісты цэнтра “Вясна”, Беларускага Хельсінскага камітэта, камітэта абароны рэпрэсаваных і іншых арганізацый нададуць правам зняволеных на неабходнае медычнае абслугоўванне, а таксама праву на перапіску – што найбольш часта парушаецца ў беларускіх турмах. Распавядае праваабаронца Дар’я Корсак.

- Будуць гэта імянныя лісты, г.зн. калі ў калоніі сядзіць 3 чалавека, то значыць будзе пра кожнага напісана - хто сядзіць, за што сядзіць і, што праваабаронцы як міжнародныя, так і беларускія лічаць прысуды палітычна матываванымі, а саміх зняволеных палітычнымі зняволенымі. Мы заяўляем аб тым, што мы будзем пільна сачыць за лёсам гэтых зняволеных, у прыватнасці за ўмовамі ўтрымання, аказаннем своечасовай медыцынскай дапамогі і права на перапіску.

Апроч гэтага праваабаронцы далучаць да лістоў на імя кіраўнікоў усіх дзевяці калоній міжнародныя дакументы, якія рэгламентуюць умовы абыходжання са зняволенымі, ратыфікаваныя Беларуссю. У прыватнасці будуць разасланыя патрабаванні ў гэтай галіне, сфармаваныя Арганізацыяй аб’яднаных нацый.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства