FIDH прадставіла справаздачу па Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў
30 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Менску Міжнародная Фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) прадставіла справаздачу аб абмежаванні палітычных і грамадзянскіх правоў грамадзян пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 г.
Прадстаўнікі FIDH Артак Кіракасян і Кірыл Карацееў прэзэнтавалі на прэс-канферэнцыі ў Мінску справаздачу аб сітуацыі ў Беларусі. Удзельнікі місіі FIDH сабралі дзесяткі сьведчанняў. Інфармацыю зьбіралі у вызваленых кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў выбарчых штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, сваякоў арыштаваных, адвакатаў, супрацоўнікаў праваабарончых арганізацый, журналістаў, а таксама прадстаўнікоў эўрапейскіх дыпляматычных місій.
Хваля рэпрэсій, якія пачаліся прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 года,
прывяла да драматычнага пагаршэння сытуацыі з правамі чалавека і грамадзянскімі
і палітычнымі свабодамі ў Беларусі. Прычым масштаб, працягласьць і аб'ём рэпрэсій
выклікаюць асаблівую занепакоенасьць.
Масавыя адміністрацыйныя арышты і затрыманьні 19-20 сьнежня характарызаваліся
залішнім ужываньнем грубай сілы, допытамі і судамі, якiя праходзiлi з
грубейшымі парушэньнямі працэдураў, заканадаўства і міжнародных нормаў.
Сфабрыкаваныя крымінальныя справы ва ўмовах поўнага кантролю судовай сістэмы суправаджаліся ператрусамі, допытамі, паклёпніцкімі кампаніямі і запалохваньнем шырокага кола грамадзянскіх і палітычных актывістаў. Пастаянна паступае інфармацыя пра жорсткае, зьняважлівае ў адносінах жа чалавечай годнасьці абыходжаньне і катаваньіх, а грамадзянскі кантроль над месцамі зьняволеньня ў Беларусі практычна адсутнічае.
Ціску і рэпрэсіям падвергнуліся таксама і незалежныя адвакаты, а дзесяткі студэнтаў і служачых –выключэньням зь месцаў працы або вучобы ў сувязі з іх грамадзянскай або палітычнай актыўнасьцю.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі адзначыў: «Сёньня Літва старшынюе ў АБСЭ, Польшча — у Эўразьвязе, а Ўкраіна — у Радзе Эўропы, і дзякуй богу. Бо нашы суседзі лепш за іншых разумеюць усю складанасьць і драматызм нашай сытуацыі. Думаю, што праз гэтыя структуры будзе працягвацца дастаткова зразумелы палітычны націск у бок уладаў Беларусі, што так не павінна быць».
«Драматычная сытуацыя ў Беларусі патрабуе цьвёрдага рэагаваньня з боку міжнароднай супольнасьці», - заявіла спадарыня Суэр Белхасен, Прэзідэнт FIDH. «Новая стратэгія беларускага кіраўніцтва - не пускаць міжнародныя арганізацыі ў краіну, каб перашкодзіць ім праводзіць іх легітымную і неабходную працу па маніторынгу парушэньняў правоў чалавека. Але ізаляцыя краіны, якая знаходзіцца ў цэнтры Эўропы, не прымусіць замаўчаць галасы нязгодных. І беларускія праваабаронцы не застануцца адны. Каб заявіць гэта, мы і прыехалі сёння ў Менск».
Тэкст справаздачы (па-расейску) можна знайсьці ў далучаным файле ніжэй.
Матэрыялы па тэме:
"Праваабаронцы: "Грамадзяне Беларусі - фактычныя і патэнцыйныя ахвяры ўладаў"
Відэа па тэме:
Файлы
- rapport-bilarus-rus-ld.pdf (1.01 Mb)