viasna on patreon

На канферэнцыі АБСЕ абмеркавалі дзеянні па неадкладным вызваленні беларускіх палітвязняў

2011 2011-09-29T11:16:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/osce_3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 верасня ў рамках штогадовай канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве адбылося паралельнае мерапрыемства “Алесь Бяляцкі: сімвалічная справа парушэнняў палітычных і грамадзянскіх правоў у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010”, арганізаванае кааліцыяй праваабарончых арганізацыяў - Нарвежскім Хельсінкскім камітэтам, Польскай Хельсінкскай Фундацыяй за правы чалавека, Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў, Міжнароднай Амністыяй, Міжнароднай сеткай дамоў правоў чалавека, Human Rights Watch, Front Line, Міжнароднай Федэрацыяй за правы чалавека і Праваабарончым цэнтрам “Вясна”.  

Пра рэпрэсіі ў Беларусі, распачатыя пасля выбараў 19-га снежня 2010 года, падчас сайд-івенту прысутным распавёў намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч. Асобна ён спыніўся на крымінальнай справе, узбуджанай супраць старшыні “Вясны” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец у сваім выступе казаў пра рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных журналістаў і стан незалежных СМІ пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Затым слова было перададзена нядяўняму палітвязню Уладзіміру Кобецу, які падчас выбараў кіраваў выбарчым штабам кандыдата Андрэя Саннікава. Кобец выступіў з апошняй інфармацыяй пра становішча палітзняволеных Андрэя Саннікава і Змітра Дашкевіча. У дыскусіі пра магчымыя дзеянні па неадкладным вызваленні і выратаванні вязняў узялі ўдзел прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў, беларускія палітычныя дзеячы. На мерапрыемстве прысутнічалі былыя палітвязні Аляксандр Атрошчанкаў, Віталь Рымашэўскі, лідэры беларускіх дэмакратычных партыяў.

Напрыканцы мерапрыемства Валянцін Стэфановіч адзначыў, што выратаванне палітвязняў Андрэя Саннікава і Змітра Дашкевіча з’яўляецца абавязкам усіх праваабаронцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства