Барысаў: За здымку забастоўкі затрыманы фотакарэспандэнт Аляксандр Зянкоў
https://spring96.org./be/news/46772
2011
2011-10-25T10:22:00+0300
2011-10-25T10:22:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/zabaronena.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фотакарэспандэнт Аляксандр Зянкоў, які супрацоўнічае з незалежным барысаўскім сайтам ex-Press.by, быў затрыманы сёння каля дзевяці гадзін раніцы на тэрыторыі спецаўтагаспадаркі, дзе другі дзень страйкуюць працаўнікі.
Страйкоўцы прыйшлі сёння а восьмай гадзіне раніцы ў спецаўтагаспадарку, каб працягнуць «сядзячы» страйк. Фотакарэспандэнт Аляксандр Зянкоў праводзіў здымку. У хуткім часе туды прыехаў дырэктар Барысаўскага УП «Жыллё» Мікалай Шархун ў суправаджэнні двух маёраў міліцыі. Адзін з іх - маёр Волкаў - затрымаў Зянкова і правёў у Барысаўскае РУУС «для высвятлення асобы».
Як паведаміў Аляксандр па мабільным тэлефоне, у міліцыі ў яго адабралі апаратуру. Пасля гэтага сувязь абарвалася, тэлефон на дадзены момант адключаны.