Берасьце: брашуру Алены Гнаўк прызналі экстрэмісцкай
https://spring96.org./be/news/47465
2011
2011-11-17T09:01:06+0300
2011-11-17T09:01:06+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Берасьцейскі раённы суд прызнаў экстрэмісцкай брашуру Алены
Гнаўк «Асобная думка, або зварот хрысьціянкі», якую яна выдала і разаслала
ў розныя дзяржаўныя ўстановы.
Аўтарка не знайшла 6 мільёнаў, каб правесьці новую экспэртызу
ў Інстытуце філязофіі Акадэміі навук. Таму суд разглядаў справу
па ранейшай экспэртызе, якую пракуратура замаўляла ў Берасьцейскім
дзяржаўным унівэрсытэце.
У сваёй брашуры Алена Гнаўк выклала погляд на тое, «як уладам
і апазыцыі выйсьці са становішча, якое цяпер склалася». Гэтую брашуру
Алена Гнаўк выдала накладам 200 асобнікаў і накіравала ў розныя
міністэрствы і ведамствы.