Amnesty International: Пішыце ў справе Андрэя Саньнікава
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International зьвярнулася з заклікам да сваіх прыхільнікаў па ўсім сьвеце пісаць звароты да Генэральнага пракурора РБ Аляксандра Канюка і міністра ўнутраных справаў РБ Анатоля Куляшова ў справе зьняволеньня экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.
У сувязі зь нядаўнім пераводам Андрэя Саньнікава ў іншую калёнію і
адмовай сустрэчы вязьня са сваім адвакатам, Amnesty International
прапануе пісаць вышэй згаданым чыноўнікам лісты з заклікамі дазволіць
Саньнікаву неадкладны кантакт зь юрыстам.
Amnesty International просіць зьмяшчаць у лістах напамін, што Андрэй
Саньнікаў зьяўляецца вязьнем сумленьня і што ён павінен быць неадкладна і
безумоўна вызвалены разам зь іншымі вязьнямі сумленьня, якія
знаходзяцца ў беларускіх турмах у сувязі з пратэстамі 19 сьнежня 2010.
Amnesty International таксама раіць пасылаць копіі лістоў да
дыпляматычных прадстаўніцтваў у краінах адпраўнікаў.
Amnesty International падае адрасы, на якія трэба слаць лісты ў Беларусь:
General Prosecutor
Alexander Koniuk
Ul. Internatsionalnaya 22
220050 Minsk,
Belarus
Fax: +375 17 226 42 52
Minister of Internal Affairs
Anatoly Kuleshov
Ul. Gorodskoi Val 2
220050 Minsk,
Belarus
Fax: +375 17 203 99 18