viasna on patreon

Ад віцебскіх праваабаронцаў запатрабавалі “пацвярджэння паўнамоцтваў”

2011 2011-12-06T11:09:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svecik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Свецік

Леанід Свецік

Праваабаронца Леанід Свецік звярнуўся ў Віцебскі аблвыканкам з прапановай арганізаваць сустрэчу прадстаўнікоў улады з актывістамі праваабарончага руху. Аднак у выканкаме найперш запатрабавалі ад праваабаронцаў прадставіць “дакументы, што пацвярджаюць іхныя  паўнамоцтвы”.

Адказ з такім патрабаваннем спадар Свецік атрымаў з Управы ідэалагічнай работы выканкаму, падпісаны ён кіраўніком управы  Аляксандрам Кліцуновым.

Сустрэча з супрацоўнікамі аблвыканкаму, на думку праваабаронцы, магла б паспрыяць наладжванню шчырых і сумленных стасункаў паміж уладай і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці:

“Але ўлады не захацелі зрабіць крок насустрач. Між тым у  заканадаўстве Рэспублікі Беларусь не вызначаецца статус праваабаронцаў. Ніякі нарматыўна-прававы акт не патрабуе таго, каб праваабаронца ўваходзіў у нейкую афіцыйную арганізацыю. Сваю прапанову я падаваў як грамадзянін, ад сябе асабіста. Звяртаючыся ў аблвыканкам, я не  выступаў ад імя нейкай структуры або юрыдычнай асобы. Так што адказ аблвыканкаму незразумелы”.

Тым не менш, ён дужа паказальны, лічаць праваабаронцы: галоўны ідэолаг Віцебскай вобласці  прадэманстраваў, што абмеркаванне праблем з правамі чалавека яго не надта цікавіць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства