viasna on patreon

У Маладэчне забаранілі пікет да Дня правоў чалавека

2011 2011-12-06T11:47:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maladechna-rajvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Маладэчанскі райвыканкам

Маладэчанскі райвыканкам

Маладэчанскія праваабаронцы Эдуард Баланчук і Алесь Капуцкі атрымалі адказ на заяву аб правядзенні пікету, прысвечанаму міжнароднаму Дню правоў чалавека. У арганізацыі мерапрыемства райвыканкам адмовіў, даўшы вельмі “дакладнае” тлумачэнне: “У сувязі з невыкананнем заяўнікамі патрабаванняў закону “Аб масавых мерапрыемствах”.

Заяву на правядзенне ў Маладэчне пікету 10 снежня праваабаронцы падавалі 25 лістапада. Мэтай пікету пазначылі “распаўсюд інфармацыі, якая датычыць Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека”. Райвыканкам думаў 10 дзён і, напэўна, не прыдумаў істотнай прычыны для адмовы, таму абмежаваўся шматсэнсоўнай фармулёўкай аб невыкананні закону. Што гэта значыць і якія менавіта патрабаванні закону пікетоўшчыкі не выканалі ўжо на этапе падачы заявы – застаецца толькі здагадвацца.

Эдуард Баланчук мае намеры ў бліжэйшы час патрапіць на прыём да старшыні Канстытуцыйнага суду, які той будзе весці ў Маладэчне, і запытацца, як ён ставіцца да падобных адказаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства