viasna on patreon

Працягваюцца допыты па крымінальнай справе чальцоў БНФ

2011 2011-12-14T09:05:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Па крымінальнай справе аб хуліганстве актывістаў Партыі БНФ Алеся Каліты, Сяржука Семянюка і Максіма Губарэвіча, працягваюцца допыты сведак.

У Мінску быў дапытаны старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Запланавана яго вочная стаўка з пацярпелымі па гэтай справе.

Па словах Алеся Каліты, допыты сябраў партыі па гэтай сфабрыкаванай справе адбываюцца не толькі ў Мінску, але і па ўсей краіне: 

- З Мінску тэлефанавалі старшыні брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцеру Шыманскаму, якога таксама запрасілі на правядзенне следчых дзеянняў дапытаць па справе ў якасці сведкі. Гэта ўжо каля тыдня працягваецца. На мінулым тыдні тэлефанавалі Алесю Шутаву, кіраўніку аршанскай структуры партыі БНФ. “Цярзаюць” нашых рэгіянальных старшыняў.

Алесь Каліта нагадаў, што падчас следства змяніўся ўжо трэці следчы. Сама справа была заведзена пасля інцыдэнту, які адбыўся 13 жніўня падчас паседжання Сойма Партыі БНФ. Вахцёр будынка, у якім тады знаходзіўся офіс партыі, у свой вольны час з’явіўся на працы і пачаў чапляцца да ўдзельнікаў Сойма, правакаваць іх на канфлікт. Некалькі актывістаў партыі вывелі яго з будынка і адправілі дахаты на таксі. А праз некалькі дзён высветлілася, што вахцёр напісаў заяву ў міліцыю.

Маладым актывістам Партыі БНФ па артыкуле аб хуліганстве, якое было здейснена групай асобаў, пагражае арышт да 6 месяцаў, абмежаванне волі да 3 гадоў ці зняволенне да 6 гадоў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства