У Брэсце прапануюць правесці мясцовы рэферэндум
З такой ініцыятывай выступілі грамадскія актывісты, якія жадаюць, каб рашэнні па пытаннях, што хвалююць многіх жыхароў, прымаліся з улікам інтарэсаў большасці насельніцтва.
Як адзначыў адзін з ініцыятараў правядзення мясцовага рэферэндуму Дзяніс Турчаняк, у якасці пытання, якое варта вынесці на такое галасаванне, можа быць лёс старажытнага гарадскога парка на скрыжаванні вуліцы Леніна і праспекта Машэрава, дзе брэсцкія ўлады плануюць пабудаваць канцэртна-забаўляльны комплекс. Падчас грамадскага абмеркавання генеральнага плана Брэста гэта прапанова гарвыканкама выклікала шмат негатыўных заўвагаў ад мясцовых жыхароў, якія заклікаюць замест будаўніцтва новых забаўляльных аб’ектаў у цэнтральнай частцы горада аднавіць былую паркавую зону. Ідэя падтрымана краязнаўцамі і архітэктарамі, якія лічаць слушным даведацца думкай на гэты конт іншых жыхароў горада.
“Рэферэндум з’яўляецца праявай сапраўднай дэмакратыі і дазваляе грамадзянам непасрэдна, шляхам галасавання, выказаць сваю думку па набалелых пытаннях, - лічыць Дзяніс Турчаняк. – Таму мы і прапануем, каб лёс старажыттнага парка вырашаўся з улікам меркаванняў жыхароў горада, бо гэта іх тычыцца непасрэдна”.