Мэра Вільні не пускаюць у Беларусь
https://spring96.org./be/news/48317
2011
2011-12-15T09:14:57+0300
2011-12-15T09:14:57+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Артурасу Зуокасу адмовілі ў візе пасля яго сустрэчы з беларускай апазіцыяй.
Яшчэ сёлета ўвесну мэр літоўскай сталіцы хацеў наведаць Астравец, дзе
будуецца беларуская АЭС. Туды яго запрасіў кіраўнік Астравецкага раёна Адам
Кавалько. У гэтым раёне жыве вялікая літоўская дыяспара, і Артурас Зуокас
таксама хацеў сустрэцца з суайчыннікамі, паведамляе Хартыя-97.
У беларускай амбасадзе Зуокасу не далі ні дзелавую, ні турыстычную візу.
Нагадаем, што 21 кастрычніка віленскі мэр сустрэўся з лідарамі беларускай
апазіцыі і жонкамі палітзняволеных.