viasna on patreon

4-га чэрвеня міністр інфармацыі Міхаіл Падгайны прыпыніў на тэрмін да 3 месяцаў выхад новага недзяржаўнага штотыднёвіка "Эхо", выпускам якога займалася УП "Марат" (рэдакцыя прыпыненай напрыканцы траўня "БДГ")(прэс-служба БАЖ).

2003 2003-06-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У той жа дзень рэдакцыя атрымала ад дырэктара паліграфічнага камбіната "Красная звезда" Уладзіміра Целеша ліст з паведамленнем пра скасаванне дамовы на друк газет "Эхо" і "Предпринимательская газета", у якіх павінны былі з'явіцца матэрыялы "БДГ". У той жа дзень - 4-га чэрвеня - Міністэрства інфармацыі звольніла сп. Целеша з пасады кіраўніка друкарні.
Паводле загаду міністра М. Падгайнага, штотыднёвік "Эхо" прыпынены ў сувязі з "грубымі парушэннямі заканадаўства аб друку": у прыватнасці, артыкулу 11 у частцы змены юрыдычнага адрасу рэдакцыі і тэматыкі выдання, а таксама змены назвы газеты без перарэгістрацыі. На падставе двух папярэджанняў, вынесеных па гэтым артыкуле, выхад газеты быў прыпынены.
Да гэтага часу выйшаў толькі 1 нумар штотыднёвіка "Эхо" (4-га чэрвеня 2003 г.), які мог трапіць да чытача праз сетку грамадскіх распаўсюднікаў, а таксама па ўласным спісе падпісчыкаў УП "Марат". "Белсаюздрук" адмовіўся распаўсюджваць газету, спаслаўшыся на тое, што ў дамове з УП "Марат" фігуравала назва "Белорусская деловая газета", а не "Эхо".
У гэты ж дзень УП "Марат" атрымала ад дырэктара паліграфічнага РУП "Красная звезда" У. Целеша ліст наступнага зместу: "У звязку з нездавальняльным тэхнічным станам друкарскай машыны і немагчымасцю выканання раней складзеных дамоваў аб друкаванні газет "Эхо" і "Предпринимательская газета" прыношу свае прабачэнні і паведамляю вам пра тое, што пералічаныя вышэй выданні з 4 чэрвеня 2003 года ў вытворчасьць прынятыя не будуць, а дамовы прашу лічыць скасаванымі".
Па інфармацыі БАЖ, адразу ж пасля падпісання гэтага ліста загадам міністра У. Целеш быў звольнены са сваёй пасады. (Паводле працоўнай дамовы, Міністэрства інфармацыі выступае наймальнікам дырэктара РУП "Красная звезда"). У Мінінфармацыі гэтыя звесткі пацвярджаюць, але адмаўляюцца ўдакладніць фармулёўку, з якой быў звольнены дырэктар друкарні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства