У панядзелак 9 чэрвеня Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прыме рашэньне па справе аб ліквідацыі Рэспубліканскага Грамадскага аб’яднаньня Маладзёжны хрысьціянска-сацыяльны саюз.
6 чэрвеня 2003 года ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь працягнулася паседжаньне па справе аб ліківідацыі Грамадскага аб’яднаньня Маладзёжны хрысьціянска-сацыяльны саюз. У гэты дзень былі агучаныя пісьмовыя матэрыялы справы. Прадстаўнік Грамадскага аб’яднаньня Маладзёжны хрысьціянска-сацыяльны саюз Андрэй Казакевіч заявіў хадайніцтва пра перанос справы на больш позьні тэрмін у сувязі з тым, што Мінску адсутнічае старшыня арганізацыі і некалькі важных сьведкаў, якія могуць прыехаць толькі праз месяц. Суддзя Забара хадайніцтва не задаволіў. Перайшлі да судовых спрэчак. Засталося выступіць пракурору, але суддзе абвясьціў перапынак да 9 чэрвеня (панядзелак) 9.00. Такім чынам ў панядзелак суддзя Вярхоўнага суда РБ Забара прыме рашэньне па справе аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднаньня Маладзёжны хрысьціянска-сацыяльны саюз.
Нагадаем, што 2, 3 і 4 чэрвеня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь працягваўся разгляд грамадзянскай справы па іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднаньня Маладзёжны Хрысьціянска-сацыяльны саюз. Разгляд правы праводзілі ў адсутнасьць старшыні арганізацыі Кірыла Ігнаціка, які знаходзіўся па-за межамі краіны – у Расійскай Федэрацыі. Міністэрства юстыцыі ў судзе прадстаўляў Аляксандр Харытон – галоўны сьпецыяліст Упраўленьня Грамадскіх аб'яднаньняў Міністэрсва юстыцыі, які абвінавачваў моладзевую аргнізацыю ў ажыцьцяўленьні дзейнасьці з неаднаразовым парушэньнем заканадаўства.Рэспубліканскае грамадскае аб’яднаньне Маладзёжны хрысьціянска-сацыяльны саюз зарэгістраванае ў 1997 годзе. Галоўным накірункам дзейнасьці арганізацыі была культурніцкая і асветніцкая праца, якая ахоплівала шырокі сьпектр пытаньняў, у тым ліку і зьвязаныя з праблемамі еўрапейскай інтэграцыі, а таксама праблемы пераадоленьня сацыяльнай ксенафобіі (у гэтым накірунку было рэалізавана некалькі праектаў на працягу 2000-2001 года па зьніжэньні негатыўнага ўспрыняцьця бежанцаў – адукацыйныя сустрэчы, выставы). .
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года актывісты арганізацыі прынялі ўдзел ў назіраньні за выбарамі. Сябры Рэспубліканскага Грамадскага аб’яднаньня Маладзёжны Хрысьціянска- сацыяльны саюз таксама прынялі актыўны ўдзел у мясцовых выбарах вясной 2003 года -- на усіх узроўнях – валанцёрская праца падчас агітацыйнай кампаніі, праца ў штабах кандыдатаў дэмакртычнай накіраванасьці, таксама вылучаліся ў якасьці кандыдатаў па ўсёй краіне. Тры чалавекі з аргнаізацыі былі абраныя дэпутатамі мясцовых Саветаў. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года года арганізацыя пачала дастаткова актыўна супрацоўнічаць з іншымі аргнізацыямі і, перш за ўсё з незарэгістраванай структурай “Моладзь Аб’яднанай Грамадзянскай партыі” . У канцы 2002 год актывісты “Моладзі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі” былі прынятыя ў сябры Рэспублікаскага Грамадскага аб’яднаньня Маладзёжны Хрысьціянска- сацыяльны саюз. 17 ноября 2002 года быў праведзены з’езд, падчас якога актывісты АГП былі абраныя на на кіруючыя пасады. Яшчэ на гэтым з’ездзе было прынята рашэньне пра зьмену назвы – Маладзёжны хрысьціянска-сацыяльны саюз Маладыя дэмакраты, каб акцэнтаваць дэмакратычную накіраванасьць арганізацыі.
У пачатку 2003 года Міністэрствам юстыцыі была праведзеная комлексная дзейнасьці арганізацыі, падчас якой узьнікла шэраг праблемаў з Міністэрствам юстыцыі, у выніку ў красавіку 2003 года была пададзеная іскавая заява аб ліквідацыі Маладзёжнага хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу.