Затрыманьні ля КДБ
https://spring96.org./be/news/48829
2012
2012-01-09T09:20:09+0300
2012-01-09T09:20:09+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Ля будынку КДБ у Менску затрыманы актывіст " Эўрапейскай Беларусі". Ён ладзіў адзіночную акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі.
Як паведамляе сайт кампаніі "Эўрапейская Беларусь", каля 16.00 Мікіта Каваленка падышоў да прыступкаў КДБ, разгарнуў бел-чырвона-белыя сьцягі і партрэты палітвязьняў. Акцыя працягвалася літаральна хвіліну. Да юнака падбеглі людзі ў цывільным, якія выйшлі з КДБ, і зацягнулі ў будынак.
Разам зь ім быў затрыманы незалежны журналіст Аляксандар
Баразенка, які здымаў акцыю на відэакамэру. Праз некаторы час
Баразенка паведаміў праз смс, што знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС.