viasna on patreon

З Алеся Кіркевіча патрабуюць штраф за перадвыбарчую сустрэчу з Міколам Статкевічам

2012 2012-01-09T09:42:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kirkevichsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Кіркевіч на лаве падсудных

Алесь Кіркевіч на лаве падсудных

6 студзеня ў кватэру грамадска-палітычнага актывіста Алеся Кіркевіча з Гародні заявіліся судовыя выканаўцы. Гэта было зусім нечаканым для нядаўняга палітвязня, які да ўсяго неаднаразова быў пакараны рознымі штрафамі.

Урэшце высветлілася, што дзяржаўныя прадстаўнікі патрабуюць нявыплачаны штраф, да якога быў засуджаны Кіркевіч яшчэ ў мінулым годзе – за перадвыбарчую сустрэчу гарадзенцаў з Міколам Статкевічам у час прэзідэнцкай кампаніі. Тады постфактум былі засуджаны некалькі гарадзенскіх актывістаў, сярод якіх і Алесь Кіркевіч – суд пастанавіў, што ён мусіць выплаціць 700 тысяч беларускіх рублёў штрафу за нібыта ўдзел у “несанкцыянаваным мітынгу”.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства