viasna on patreon

Былы падпалкоўнік міліцыі будзе звяртацца ў Следчы камітэт

2012 2012-01-09T10:27:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/milicyja-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Мінскай вобласці не знайшла падставаў для правядзення праверкі ў дачыненні супрацоўнікаў салігорскай міліцыі, якія далі ілжывыя сведчанні ў судзе Салігорскага раёну па справе аб маўклівых пратэстах.

Нагадаем, былы падпалкоўнік фінансавай міліцыі Салігорску Віктар Малочка ўжо больш за паўгады спрабуе аднавіць свае правы, парушаныя адвольнымі затрыманнямі ў “маўклівыя серады” мінулым летам. Цягам доўгіх разбіральніцтваў падпалкоўнік у адстаўцы атрымаў фактычныя доказы ілжэсведчанняў салігорскіх міліцыянтаў і паспрабаваў прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці.

Пракуратура Салігорскага раёна адмовіла Віктару Малочка ва ўзбуджэнні справы. 8 лістапада ён накіраваў зварот ў Мінскую абласную пракуратуру з просьбаю правесці адпаведную праверку. Пракуратура доўгі час зацягвала з адказам, але ў рэшце афіцыйна ўхілілася ад правядзення праверкі па факту дачы ілжыхвых сведчанняў салігорскімі міліцыянтамі. Першы намеснік пракурора Мінскай вобласці Н. І. Пілінкевіч ў сваім адказе сцвярджае, што “сведчанні супрацоўнікаў Салігорскага РАУС даследваны ў судовым паседжанні і ім дадзена належная праваая ацэнка... У сувязі з гэтым падставы для правядзення праверкі ў дачыненні супрацоўнікаў міліцыі адсутнічаюць”. Аднак старэйшы дарадчык юстыцыі Пілінкевіч не ўлічыў той факт, што ў судзе не разглядаліся супрацьлеглыя сведчанні салігорскіх міліцыянтаў, дадзеныя імі органам салігорскай пракуратуры.

У сувязі з адмовай пракуратуры Мінскай вобласці праводзіць праверку па фактах ілжывых сведчанняў супрацоўнікамі салігорскай міліцыі Вікатар Малочка прыняў рашэнне звярнуцца з адпаведным запытам у новаствораны Следчы камітэт, які пачаў сваю працу ў Беларусі з 1-га студзеня. Камітэт ідэнтыфікуе сябе як орган, незалежны ад міліцыі і пракуратуры, галоўным крытэрам сваёй працы вызначае паняцце справядлівасці і абяцае аб'ектыўна расследаваць злачынствы для таго, каб забяспечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян. Ці адпавядаюць гучныя заявы рэчаіснасці і паспрабуе праверыць падпалкоўнік фінансавай міліцыі ў адстаўцы салігорац Віктар Малочка.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства