У Слоніме 33 “ухілісты” ад войску
https://spring96.org./be/news/48958
2012
2012-01-12T11:14:28+0300
2012-01-12T11:14:28+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/slonim-saldat.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На сённяшні дзень у Слоніме 33 юнакі, якія не хочуць служыць у беларускім войску. Большасць з іх знаходзяцца ў Расіі.
Падчас вялікіх калядных канікулаў некаторыя слонімскія хлопцы прыехалі дамоў да бацькоў. Работнікі Слонімскага ваенкамата і міліцыя пачалі гэтых юнакоў лавіць па хатах. Траім хлопцам удалося пад распіску ўручыць павесткі на вайсковую службу, астатнія служыць не жадаюць. Дарэчы, службу ў беларускім войску не ўхваляюць і некторыя з бацькоў. Летась 16 слонімскіх хлопцаў былі прыцягнуты нават да крымінальнай адказнасці, яны атрымалі пакаранне ад трох месяцаў да 2,1 млн.рублёў штрафу. Але і гэта прызыўнікоў не палохае.