У Беларусі стартавала кампанія у падтрымку незалежнай музычнай культуры “Рок-салідарнасць”
10 снежня, у міжнародны дзень абароны правоў чалавека, у Беларусі стартавала грамадзкая кампанія “Рок-салідарнасць”, ініцыяваная Фан-клубам беларускай музыкі, аматарамі айчыннага року і актывістамі недзяржаўных арганізацый.
Актывісты кампаніі, у дзень правоў чалавека раздалі бясплатна на вуліцах Мінска больш за тысячу дыскаў з музыкай беларускіх гуртоў, частка якіх зараз знаходзіцца пад нягласнай забаронай на выступленні ў Беларусі.
Інтэрв’ю з актывістам кампаніі Вітаутам Пазьнякевічам.
- Вітаўт, як узьнікла ідэя кампаніі?
- Ідэя падтрымкі беларускіх музыкаў, якія не могуць выступаць у Беларусці ўзнікла яшчэ ў другой палове 2000-х, калі ўпершыню з’явіліся так званыя “чорныя спісы”. Самым буйным мерапрыемствам, сярод іншых, стаў фэст “Права быць свабодным- БІ ФРЫ”, які прайшоў у Луцку (Україна) у 2007 годзе. Неўзабаве пасля гэтага фэсту адбылася сустрэча музыкаў з чыноўнікам адміністрацыі прэзідэнта Праляскоўскім, пасля якой спісы былі адмененыя, і музыкі зноў маглі выступаць ў клубах, залах краіны.
“Чорны спіс” зноўку ўзнік пасля выбараў 2010 года, у яго трапілі шмат беларускіх гуртоў сярод якіх “Крама”, НРМ, “Нейра Дзюбель”, Зміцер Вайцюшкевіч і іншыя. Таму летам 2011г. сябры “Фан-клуба беларускай музыкі”, актывісты недзяржаўных арганізацый вырашылі арганізаваць кампанію салідарнасці з музыкамі з так званых “чорных спісаў”.
- Якія задачы ставіце перад сабой?
- Па-першае мы хочам выказаць салідарнасьць з музыкамі, якія трапілі у такую сітуацыю. Зараз такая сітуацыя, што забароненыя музыкі як-бы самі па сабе. У той жа час ёсць фэны беларускай музыкі, у тым ліку фанаты гуртоў, якія сёння пад забаронай. Яны тасама сядзяць і чакаюць “з мора надвор’я”. Мы хочам з дапамогай фанатаў данесці да гуртоў пасыл, што яны не адныя, арганізаваць сярод аматараў айчыных забароненых гуртоў збор лістоў, нейкіх хэнд-мэйд падарункаў, вершаў і г.д. і перадаць іх музыкам, каб яны адчулі падтрымку, што іх памятаюць.
- Па-другое мы плануем данесьці да насельніцтва што у нашай краіне існуе такая абсурдная сітуацыя, калі музыка знаходзіцца пад забаронай. Што ёсць дазволеныя музыканты, і ёсць недазволеныя, што гэта ненармальна.
- І па трэцяе даць чыноунікам зразумець, што гэта не нармальна, калі музыкі, грамадзяне гэтай краіны, не могуць займацца сваёй прафесійнай дзейнсьцю. Дасылаць лісты-запыты наконт выступу гуртоў, адмены такой нягласнай забароны. Спадзяемся, што музыкі, якія сёння не могуць выступаць, нас падтрымаюць і мы – музыкі і іх фаны, разам паспрабуем вырашыць праблему ці хаця б змяніць адносіны чыноўнікаў да музыкаў.
- Якая сённяшняя пазіцыя чынавенства?
- Пазіцыя уладаў гучыць дзіўна. Яны кажуць, што музыкі павінны альбо займацца творчасьцю альбо палітыкай. Але забываюць дадаць якой палітыкай не павінны займацца творцы, бо спевакі і гурты, што граюць на канцэртах “За Беларусь”, таксама займаюцца палітыкай.
- Якія яшчэ планы кампаніі, што збіраецеся рабіць?
- Будучая дзейнасьць нашай кампаніі залежыць у першую чаргу ад жаданняў саміх людзей што будуць да нас далучацца. З таго што зараз плануецца гэта сустрэчы з музыкамі, творчы конкурс на тэму “Рок і салідарнасьць” і шмат чаго іншага.
- Як можна з Вамі скантактавацца?
- Шукайце нас у сацыяльных сетках:
http://vkontakte.ru/club31472006
http://www.facebook.com/groups/159259177503512/