viasna on patreon

Рада Еўропы прыняла жорсткую рэзалюцыю па Беларусі

2012 2012-01-26T08:53:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла жорсткую рэзалюцыю па Беларусі.
"За" прагаласавалі 111 з прысутных дэпутатаў, "супраць" - толькі 6. Дэпутаты падтрымалі варыянт рэзалюцыі па Беларусі, распрацаваны палітычным камітэтам.
Дакумент цалкам падтрымлівае мэтавыя санкцыі ЕС, якія павінны быць узмоцнены, і заклікае краіны Рады Еўропы далучыцца да іх, пакуль не будуць вызваленыя і рэабілітаваныя ўсе палітычныя зняволеныя ў Беларусі.
Але не толькі гэтай праблеме надалі ўвагу еўрапейскія палітыкі, адзначыў удзельнік беларускай дэлегацыі кіраўнік “Руху за свабоду” Аляксандр Мілінкевіч:
- Увага засяроджана на палітвязнях, гэта абсалютна цвёрдая ўмова, і абсалютна слушна, што не будзе ніякіх кантактаў з беларускай уладай, пакуль не будуць вызваленыя палітвязні. Алесь Бяляцкі – гэта асобная справа, ён не палітык, ён не змагаецца за крэсла дзесці ва ўладзе. Гэта чалавек сумлення, чалавек які мог застацца на Захадзе, яму казалі застанься, цябе там арыштуюць. Але ён усё роўна прыехаў, бо ўвесь час казаў не бойцеся, і казаў, што сваім прыкладам павінен гэта паказаць. Сёння Алесь Бяляцкі быў асабліва моцна падтрыманы, намінаваннем на Нобелеўскую прэмію. Многія дэпутаты падыходзілі і падпісваліся за ягоную намінацыю.
Як адзначыў Аляксандр Мілінкевіч, вельмі эмацыйна выступіла перад Радай Еўропы маці аднаго з абвінавачаных у мінскім тэракце Любоў Кавалёва. І яе падтрымалі, заявіўшы, што ў Беларусі не можа быць смяротнага пакарання, калі яна хоча быць членам еўрапейскай супольнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства