viasna on patreon

Алесь Бяляцкі намінаваны на прэмію Нобеля

2012 2012-01-27T14:01:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Подпісы за вулучэнне праваабаронцы на прэмію збіраліся ў польскім парламенце прадстаўнікамі двух найбуйнейшых палітычных польскіх партый: кіруючай "Грамадзянскай платформы" і апазіцыйнай "Права і справядлівасці".

Як адзначыў каардынатар працы Томаш Пісуля з фонду „Вольнасць і дэмакратыя», па гэтым пытанні дэпутаты мелі супольнае меркаванне.

- Факт, што мы сабралі некалькі соцень подпісаў, якія падтрымліваюць кандыдатуру Алеся Бяляцкага, тое, што подпісы нам удалося сабраць сярод дэпутатаў Савета Еўропы, паказвае, што мы адназначна падтрымліваем беларускіх дэмакратаў і выступаем за вызваленне ўсіх палітвязняў. Я задаволены, што РО і РіS вырашылі дзейнічаць у гэтай справе разам.

Наталля Радзіна, журналістка, якая прысутнічала на прызентацыі польскай ініцыятывы ў Сейме заўважыла, што вылучэнне Алеся Бяляцкага – гэта знак польскай салідарнасці.

- Калі памылка ўжо здарылася, важна яе выправіць. Тое, што Польшча вылучае Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію – гэта вельмі важна, паколькі гэта не толькі прызнанне яго заслуг. Алесь Бяляцкі сапраўды заслугоўвае гэтай прэміі ўсёй сваёй шматгадовай праваабарончай дзейнасцю. Прэмія – гэта таксама вельмі вялікая падтрымка ўсяму беларускаму народу, таму што яна натхніла б беларусаў і дала б ім зразумець, што на самой справе людзі, якія змагаюцца за свабоду, прызнаныя ўсім светам і яны маюць рацыю, гісторыя на іх баку.

Усе подпісы пад заявай вылучыць Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру будуць сёння накіраваныя ў Швецыю, паведамілі падчас прэс-канферэнцыі ў польскім Сейме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства