Пяць украінскіх парлямэнтароў вылучылі Бяляцкага на Нобэля
Пяць дэпутатаў Вярхоўнай Рады Ўкраіны накіравалі ў Осла, дзе месьціцца
Нобэлеўскі камітэт міру, намінацыйны ліст на вылучэньне беларускага
праваабаронцы Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію. Пра гэта «Свабодзе»
сёньня паведаміў былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны:
«Гэта — дзейныя дэпутаты Віктар Марчук, Леся Грыгаровіч, Мустафа Джамілёў, Анатоль Мацьвіенка і Яраслаў Кэндзер. Яны ўжо зьвязваліся з Осла і ім паведамілі, што іх лісты дайшлі па прызначэньню.
Што тычыцца маёй думкі, то я далучаюся да сваіх былых
калегаў-парлямэнтароў. Я таксама ўпэўнены, што гэты чалавек заслугоўвае
прысуджэньня Нобэлеўскай прэміі. І я хачу пажадаць усяму беларускаму
народу, каб імя Бяляцкага, як барацьбіта за мір, як чалавека, які
адстойваў годнасьць беларускага народу, заўжды было такім павадыром
у цяперашніх складаных умовах».