Фядыніча знялі з цягніка «Вільня — Мінск» і трымаюць на мяжы
Кіраўніка незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча беларускія памежнікі вечарам 21 лютага знялі з цягніка «Вільня — Мінск». Прычыны затрымання прафсаюзнага лідара пакуль невядомыя.
Генадзь Фядыніч па-ранейшаму знаходзіцца на памежным пераходзе Гудагай.
— Правялі асабісты догляд з поўным распрананнем.
Афармляюць пратакол. Чакаем, калі прынясуць пратакол. У нас нічога забароненага з сабой не было. Да сённяшняга часу не ведаем, чаму нас знялі з цягніка. Мы адсюль не можам сыйсці. Чакаем.
Разам з Генадзем Фядынічам з цягніка знялі
ягоную жонку і яшчэ адную знаёмую, што вярталася ў Беларусь. Прычыны затрымання
ім дагэтуль не патлумачылі. Наступны цягнік да Мінска будзе толькі
раніцай, таму верагодна, ім давядзецца правесці гэтую ноч у будынку
памежнай службы.