Паўла Вінаградава жонка адшукала на Акрэсьціна
Актывіст грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Павел Вінаградаў, месцазнаходжаньне якога ад ад 17-й гадзіны было невядомае, адшукаўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Пра гэта даведалася жонка актывіста Святлана, якая амаль паўночы расшуквала мужа па міліцэйскіх пастарунках.
На Паўла складзены пратакол і магчыма, сёньня ў судзе Маскоўскага раёна Менска адбудзецца разгляд адміністратыўнай справы. Аднак невядома дагэтуль, у чым яго вінавацяць.
Нагадаем,
што 21 лютага Павел мусіў сустрэцца са знаёмым у кафэ «Містраль» каля стадыёна
«Дынама». Аднак
у кафэ так і не з'явіўся. Затое
стала вядома, што туды прыходзілі двое ў цывільным і шукалі чалавека ў белай
куртцы, падобнага на Вінаградава.
Жонка
зніклага актывіста Святлана і Міхаіл Пашкевіч, спрабуючы адшукаць Паўла, ужо
пабывалі ў КДБ і ГАМ № 1 Ленінскага раёна Менска, але ў абодвух установах ім
сказалі, што затрыманы па прозвішчы Вінаградаў да іх не паступаў.
Толькі ў 3-30 ночы ёй паведамілі, што муж – на Акрэсьціна.