viasna on patreon

Магілёўскія ўлады зрабілі ўсё, каб пікеты супраць збяднення працоўных не адбыліся

2012 2012-02-22T09:40:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/smlogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” намагаліся правесці пікеты супраць збяднення працоўных, аднак магілёўскія чыноўнікі перашкодзілі ім у рэалізацыі задуманнага.

“Мы падалі дзьве заяўкі на пікеты ў студзені, - гаворыць кіраўнік абласной арганізацыі “СС” прафесар Валеры Беразіенка. - У першым выпадку нам адмовілі, бо на заяўленым месцы, на стадыёне “Хімік”, праходзілі спартыўныя мерапрыемствы. У дзень, калі яны былі прызначаны, я паехаў туды і сапраўды назіраў за імі. Тым не менш, яны не насілі масштабны характар, і нам можна было прызначыць альбо іншы час, альбо іншы дзень для правядзення пікету. Гэтага чыноўнікі не зрабілі”.

“Падчас падачы заяўкі на другі пікет у гарвыканкам мы сутыкнуліся з праблемай таго, што ні міліцыя, ні дарожна-маставое прадпрыемства не жадаюць заключаць з намі дамовы на аказанне паслугаў, якія неабходна рабіць па заканадаўству для правядзення пікетаў. Начальнікі з гэтых структураў скептычна ставяцца да нашых ініцыятываў і кажуць, што спачатку прынясіце дазвол з гарвыканкаму на правядзенне пікету, пасля чаго абяцаюць адразу ж заключыць гэтыя дамовы”, - працягвае магілёўскі палітык.

“Мы даслалі ліст у гарвыканкам з просьбай даць нам дазвол на правядзенне пікету, пасля чаго мы б прадаставілі дамовы, і ўлада пайшла нам насустрач. Яны далі дазвол на правядзенне пікету пры ўмове, што мы здолеем заключыць усе тры дамовы за два дні. Трэцяя дамовар мусіць заключацца з медыкамі, але з іхняга боку перашкод дагэтуль не было. Аказалася, што за два дні падпісаць гэтыя дамовы і занесці іх у гарвыканкам фізічна немагчыма, і мы адмовіліся ад запланавага”, - адзначае Валеры Беразіенка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства