Пракуратура адмаўляецца бараніць права на свабоду сходаў
Пракуратура Салігорскага раёна пакінула без разгляду па сутнасці скаргу мясцовага актвіста Уладзіміра Шылы на бесспадстаўныя забароны пікетаў Салігорскім выканканаўчым камітэтам.
Спаслаўшыся на артыкул 7 Закону “Аб масавых мерапрыемствах”, пракурор Салігорскага раёна В. І Бельчын параіў актывісту звярнуцца ў суд, калі той лічыць свае правы праушанымі.
- Так, законам прадугледжана, што адмова ў правядзеньні масавага мерапрыества можа быць абскарджана ў судовым парадку, але гэта не забараняе пракуратуры, як нагляднаму органу, правесці адпаведную праверку парушэння заканадаўства дзяржаўным органам, - каментуе сітуацыю мясцовы праваабаронца Леанід Мархотка. - Пракуратура ж вырашыла самаўхіліцца і спіхнуць справу на суд, у які, між іншым, неабходна яшчэ сплаціць судовую пошліну.
Сам Уладзімір Шыла плануе дачакацца адказу на сваю аналагічную скаргу з Мінскага абласнога выканаўчага камітэту, пасля чаго прыме рашэнне аб далейшых дзеяннях па абскарджванні забаронаў на масавыя мерапрыемствы Салігорскім выканкамам.