viasna on patreon

Арцыбашава асудзілі адразу ў дзень вызваленьня з Акрэсціна

2012 2012-03-05T09:08:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандр Арцыбашаў, які пасьля 10 сутак адміністратыўнага арышту павінен быў выйсці на волю, 2 сакавіка быў тэрмінова дастаўлены ў суд, дзе атрымаў яшчэ 7 сутак за ўдзел у акцыі «Хрэн ад прэзыдэнта». Пра гэта выпадкова даведаўся ягоны сябар Міхась Пашкевіч. які чакаў яго каля ізалятара часовага ўтрыманьня на Акрэсціна.

Нагадаем, Аляксандра Арцыбашава  затрымалі 22 лютага ў будынку суду Маскоўскага раёну Менску і асудзілі  да 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якая прайшла яшчэ 10 лютага на плошчы Незалежнасьці ў Менску пад назвай «Игрушко митингуэ!» .

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства