viasna on patreon

Замест лістоў з волі Мікалай Статкевіч атрымлівае цыдулкі "Ліст не прайшоў цэнзуры"

2012 2012-03-05T10:04:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudstatk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў Леанід Гаравы, актывіст руху "За Свабоду", які перапісваецца з палітвязнямі. Ён распавёў, што атрымаў паштоўку ад  Мікалая Статкевіча з паведамленнем, што мінулы ліст палітвязень не атрымаў – толькі пусты канверт з прышпіленай паперкай "Ліст не прайшоў цэнзуры".

"Не ведаю, як з іншымі лістамі, але гэта прынамсі другі выпадак знішчэння маіх лістоў да Мікалая Статкевіча. Раней мой ліст быў знішчаны  ў калоніі ў Шклове, цяпер у магілеўскай турме. У паштоўцы Мікалай Статкевіч выказвае меркаванне, чаму ліст быў знішчаны:  таму, што ў ім была напісана праўда, якая "робіцца ўсё больш непрыемнай для тых, хто тут мяне трымае," – распавёў Леанід Гаравы.

У Л.Гаравога захавалася копія ліста, адпраўленага з райцэнтру Гарадок, дзе ён жыве. Актывіст размясціў яе на мясцовым незалежным сайце, каб кожны мог пачытаць, якія звесткі кіраўніцтва магілёўскай турмы хавае ад палітвязня Статкевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства