viasna on patreon

Журналістам распавялі пра фашыстаў

2012 2012-03-05T10:01:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ryzichenka-navapolack.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З адмысловай нагоды былі запрошаныя ў Наваполацкі гарвыканкам журналісты рэгіянальных СМІ, у тым ліку карэспандэнт сайта «хimik.info» Аляксандр Муждабаеў і рэдактар ​​сайта «Свабодны рэгіён» і мясцовы актывіст Яўген Парчынскі.

У кабінеце намесніка старшыні выканкама Вячаслава Дурнова журналістаў сустрэў малады чалавек, які адразу падкрэсліў, што сутнасць дадзенай сустрэчы заключаецца ў данясенні да жыхароў рэгіёну інфармацыі аб дзейнасці Дзмітрыя Рыжычэнкі і грамадскай арганізацыі «Сумленне-18». Паводле яго слоў малады чалавек быў даўно заўважаны на зборышчах арганізацый фашысцкага толку і прадэманстраваў фатаграфіі, якія ўжо былі паказаныя раней у перадачы мясцовага канала “Вектар”. Ніякай больш падрабязнай інфармацыі супрацоўнік органаў журналістам не даў, спасылаючыся на таямніцу следства.

На пытанне Аляксандра Муждабаева, ці не з падачы КДБ Дзмітрый Рыжычэнка адлічваецца з тэхнікума (а менавіта такую ​​версію агучыў журналісту дырэктар тэхнікума), ад супрацоўніка быў атрыманы адмоўны адказ.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства