viasna on patreon

Алег Волчак па-ранейшаму застаецца без пашпарту

2012 2012-03-15T09:13:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Праваабаронца Алег Волчак звяртаецца ў пракуратуру ў сувязі з выкраданнем яго пашпарту больш месяца назад. Дакумент знік пры таямнічых абставінах з яго кватэры, калі Волчак адбываў адміністратыўнае пакаранне з 27 па 31 студзеня.

Волчак не выключае, што пашпарт забралі супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну Мінска. Па факту знікнення Волчак напісаў заявы ў следчы камітэт і ўпраўленне міліцыі Цэнтральнага раёну. Але следчы камітэт перанакіраваў скаргу ў той жа РУУС. Адказу няма ўжо больш месцу.

- Роўна 30 дзён, як скончыўся тэрмін разгляду маёй скаргі. Або павінны адкрыць справу, або адхіліць маю просьбу. Атрымаўшы адказ, я павінен прыйці ў АВІР і тады там пачнуць рабіць мне пашпарт. Маю справу ў Цэнтральным РУУС вядзе Саладун Андрэй Мікалаевіч, старэйшы інспектар. Гэта той чалавек, які мяне дастаўляў у суд і які пагражаў мне фізічнай расправай.

Па словах Алега Волчака, у тым жа кабінеце знаходзіўся і іншы супрацоўнік міліцыі, які яго затрымліваў і сведчыў супраць яго. І ключы ад кватэры, мяркуе Волчак, знаходзіліся ў гэтага супрацоўніка, хаця павінны былі захоўвацца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе ён адбываў адміністрацыйны арышт. “Такое ўражанне, што нада мной і над законам здзекуюцца, таму што разгляд справы аддадзены тым, супраць чыіх дзеянняў скарга накіравана”, - кажа Алег Волчак.

Таму ён звяртаецца ў пракуратуру Цэнтральнага раёну са скаргай на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства