viasna on patreon

У Баранавічах ізноў забаронены “пікет аднаго чалавека”

2012 2012-03-15T09:51:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-vykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі гарвыканкам

Баранавіцкі гарвыканкам

Намеснік старшыні Баранавіцкай гарадской арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Рыгор Дружынін атрымаў ліст, падпісаны намеснікам старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевічам. Актывісту паведамляецца, што Баранавіцкі гарвыканкам не дае дазвол на правядзенне пікету 18 cакавіка 2012 года супраць парушэнняў правоў грамадзян на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

У адказе чыноўніка сказана, што заяўнік своечасова не прадставіў копіі пісьмовых дамоў з гарадской міліцыяй (на ахову грамадскага парадку), спецаўтабазай (на прыборку тэрыторыі пасля мерапрыемства) і гарадской паліклінікай (на медыцынскае абслугоўванне ўдзельніка пікету). На гэтай падставе гарвыканкам і забараніў правядзенне пікету аднаго чалавека.

- Дзяржаўныя чыноўнікі напрымалі столькі розных законаў, актаў і рашэнняў, што нават адзін чалавек не можа выказаць сваё меркаванне пра падзеі ў краіне ці ў сваім горадзе, без шматдзённай узгадняючай бюракратычнай валакіты, - каментуе сітуацыю Віктар Цяпін, старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі партыі “Справядлівы свет”.

Пры гэтым грамадска-палітычны актывіст падкрэслівае, што артыкул 35 Канстытуцыі краіны абвяшчае не толькі свабоду сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, але тое, што гэтае права грамадзянаў гарантуецца самой дзяржавай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства