Станіслава Шушкевіча не выпусьцілі зь Беларусі
https://spring96.org./be/news/50888
2012
2012-03-19T09:32:37+0300
2012-03-19T09:32:37+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
18 сакавіка на станцыі Гудагай на беларуска-літоўскай мяжы ссадзілі з Цягніка «Менск-Вільня» Станіслава Шушкевіча, старшыню Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.
Памежнікі заявілі Станіславу Шушкевічу, што
ён ня мае права выязду за мяжу, але не патлумачылі, чаму.
«Сказалі, што ў Менску патлумачаць. Гэтая групоўка пры ўладзе парушае 30-ы
артыкул Канстытуцыі, для
іх яна не пісаная. Увогуле гэта яшчэ і парушэньне маіх
эканамічных правоў, бо на радзіме мне працаваць не даюць,
я зарабляю, працуючы за мяжой, дык зараз і гэты шлях закрываюць.
Гэта беззаконьне», — пракамэнтаваў стуацыю Станіслаў Шушкевіч.