viasna on patreon

Барань: мітынгаваць і пікетаваць дазволена ... у лесе

2012 2012-03-21T15:18:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/les.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Услед за Аршанскім гарвыканкамам улады горада Барань, які з'яўляецца спадарожнікам Оршы, прынялі рашэнне аб змене месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў.
Само гэтае рашэнне было прынята, як апынулася, яшчэ 1 лютага, але толькі цяпер апублікавана ў мясцовай газеце.

Бараньскім чыноўнікам не адмовіш у пачуцці гумару. Для правядзення сходаў, мітынгаў і пікетаў выдзелена ўсяго адно месца - пляцоўка ў сасновым парку (лесе), абсталяваная тратуарнай пліткай.

Месца гэта знаходзіцца ў самай глыбіні ляснога масіву, што прымыкае да Барані. З боку горада пляцоўка гэтая не бачная наогул, пра правядзенне на ёй пікету і нават мітынгу можна зусім не здагадацца. Акрамя рэдкіх грыбнікоў ў пэўны сезон ніхто з жыхароў горада туды не ходзіць. У зімовы час гэтая лясная пляцоўка засыпаная снегам, паколькі ніякай, нават самай паказальнай камунальнай службе не прыйдзе ў галаву прыбіраць снег у лесе.

Чамусьці Бараньскі гарвыканкам палічыў, што менавіта такое месца найлепшым чынам падыходзіць для правядзення масавых мерапрыемстваў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства