viasna on patreon

Атрошчанкаву вярнулі зніклы ў Оршы пашпарт

2012 2012-04-04T14:04:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адбылося гэта, калі грамадскі дзеяч прыйшоў у аддзел міграцыі і грамадзянства Цэнтральнага раёна Мінска для афармлення дакументаў на атрыманне новага пашпарта.

Высветлілася, што пашпарт «знайшоўся», Атрошчанкаву аддалі дакумент, паведамляе сайт АГП.

Сяргей Калякін два дні таму падаў заяву на атрыманне новага пашпарта, але нічога не можа патлумачыць пра лёс дакумента, які прапаў падчас спецаперацыі сілавікоў у Оршы. Нічога не вядома пра лёс двух пашпартоў, зніклых у старшыні АГП Анатоля Лябедзькі.

***
Нагадаем, што Аляксандра Атрошчанкава, Анатоля Лябедзьку і Сяргея Калякіна тыдзень таму знялі ў Оршы з цягніка Мінск — Масква, абвінавацілі ў дробным хуліганстве і аштрафавалі. Пашпарты ўсіх трох у міліцыі зніклі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства