viasna on patreon

Марціну Углу ў чарговы раз адмовілі ў беларускай візе

2012 2012-05-04T10:47:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marcin_uhla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марцін Угла, старшыня швецкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen (фота svaboda.org)

Марцін Угла, старшыня швецкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen (фота svaboda.org)

Старшыня шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла не атрымаў беларускай візы. Як патлумачыў праваабаронца “Радыё Свабода”, ён разам з сям'ёй збіраўся ў чэрвені ехаць ва Украіну на чэмпіянат Еўропы па футболе. На зваротным шляху яны планавалі вяртацца праз Беларусь.

Але Амбасада Рэспублікі Беларусь у Стакгольме вырашыла адмовіць праваабаронцу нават у транзітнай візе.

«Відавочна, мяне хочуць пакараць за тое, што я часта крытыкую беларускія ўлады за парушэнні правоў чалавека. Але трошкі смешна, што мне не дазваляюць разам з дзецьмі нават ездзіць праз Беларусь. З аднаго боку, вядома, шкада, што мяне не пускаюць у Беларусь, але я не збіраюся маўчаць пра стан правоў чалавека ў Беларусі з-за гэтай адмовы. Наадварот буду працягваць сваю працу яшчэ больш упарта ў падтрымку сваім сябрам і калегам у Беларусі», - так пракамэнтаваў гэтае здарэнне Марцін Угла.

ПЦ “Вясна” нагадвае, што гэта ўжо пятая адмова ў візе ў Беларусь для Марціна Углы, апошні раз ён змог наведаць нашу краіну ў чэрвені 2006 года. Беларусь – прыярытэтная краіна ў дзейнасці Östgruppen. Арганізацыя мае шырокія кантакты з беларускім дэмакратычным рухам і шмат гадоў супрацоўнічае з вядучымі праваабарончымі арганізацыямі краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства