viasna on patreon

5 траўня інваліды-вазочнікі нагадаюць пра свае правы

2012 2012-05-04T11:25:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

5 траўня ў Мінску адбудзецца мітынг у падтрымку інвалідаў і іх правоў. Яго арганізатар - Беларуская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў.

Адзін з лідараў асацыяцыі, Антон Свёкла кажа, што адным з матываў мітынга – далучэнне Беларусі да міжнароднай Канвенцыі Аб’яднаных Нацыяў пра правы інвалідаў і рамкавага пратаколу да яго.

- Канкрэтна, там прапісана патрабаванне стварэння безбар’ернага асяроддзя, кампенсацыя сродкаў на набыццё падгузнікаў і г.д. Канвенцыя ААН, як юрыдычны дакумент, прадстаўляе магчымасць інвалідам такія ж роўныя правы, як і іншым грамадзянам нашага грамадства. І дзяржава, якая падпісвае гэтую канвенцыю, яна павінна выконваць гэтыя патрабаванні аб прававой абароне інвалідаў у грамадстве. У Рэспубліцы Беларусь на мяжы фола гэтае пытанне. Гэта дыскрымінацыя інвалідаў па прынцыпу інваліднасці.

Мітынг пройдзе акурат 5 траўня - у Міжнародны дзень салідарнасці інвалідаў у барацьбе за свае правы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства