viasna on patreon

Суд не задаволіў скаргу Андрэя Чарнавусава

2012 2012-06-11T09:53:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ags.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 чэрвеня ў судзе Лідскага раёна адбылося судовае паседжанне, на якім разглядалася скарга Андрэя Чарнавусава на рашэнне прызыўной камісіі. Справу разглядала суддзя Ярмаковіч. Інтарэсы прызыўной камісіі прадстаўлялі адразу 3 члены камісіі, у тым ліку старшыня.

Пасяджэнне доўжылася каля 1,5 гадзін у ходзе якога асаблівы акцэнт рабіўся на перакананнях маладога чалавека. У рэшце рэшт суд не задаволіў скаргу Андрэя, спасылаючыся на адсутнасць механізму праходжання альтэрнатыўнай службы.
У каментары для сайту "Альтэрнатыўнай грамадзянскай службы" Андрэй адзначыў, што збіраецца ў бліжэйшыя дні абскардзіць гэтае рашэнне ў судзе Гродзенскай вобласці.
Нагадаем, што Андрэй накіраваў заяву з патрабаваннем замяніць тэрміновую службу на альтэрнатыўную, што прадугледжваецца арт. 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, але атрымаў адмову. Затым ён быў прызнаны прыдатным да ваеннай службы. Менавіта гэта рашэнне і было абскарджана ім пры падтрымцы кампаніі «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў Беларусі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства