viasna on patreon

Віцебскі апазіцыянер патрабуе пакараць кіраўнікоў раённых адміністрацый

2012 2012-06-22T10:43:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dziarzhaucau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў

Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў

Сябар Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў накіраваў ў Віцебскі гарвыканкам скаргу на чыноўнікаў, якія праігнаравалі ягонае запрашэнне далучыцца да пікетаў 22 красавіка. Актывіст лічыць, што маўчанне ў адказ на ягоную прапанову – гэта паказнік кепскай працы са зваротамі грамадзян.

У сваёй скарзе Ян Дзяржаўцаў просіць прыцягнуць да адказнасці старшыняў Першамайскай, Кастрычніцкай і Чыгуначнай адміністрацый. Апазіцыянер звяртаўся туды з заяўкамі на пікет да ўгодкаў Уладзіміра Леніна. Паводле Я.Дзяржаўцава,  ён збіраўся абмеркаваць з жыхармі Віцебску шкоду камуністычнай ідэалогіі, накіраванай на знішчэнне мовы, культуры і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў.

Калі б раённыя кіраўнікі адгукнуліся на запрашэнне,  то ад Яна Дзяржаўцава ніхто не патрабаваў бы дамоваў з УУС Віцаблвыканкама або РАУС, з гарадской цэнтральнай паліклінікай і з прадпрыемствам «Віцебская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка». Калі прадстаўнікі ўладаў далучаюцца да арганізацыі нейкай імпрэзы, ніякіх дадатковых дамоваў не трэба.

Аднак Яну Дзяржаўцаву адмовілі ў правядзенні пікетаў якраз праз адсутнасць гэтых дамоваў. Прычым ні ў адным адказе з раённых адміністрацыяў ні словам не былі згаданыя прапановы актывіста зладзіць акцыі разам. Прадстаўнікі ўладаў не сказалі яму ні "так", ні "не" – проста зрабілі выгляд, што запрашэнні не заўважылі.

«Лічу, што сваёй бяздзейнасцю кіраўнікі адміністрацыяў Кастрычніцкага, Чыгуначнага і Першамайскага раёнаў Віцебску пазбавілі мяне права на свабоду выказваньня сваёй думкі падчас пікетаваньня і на свабоду сходаў. А гэтыя грамадзянскія і палітычныя правы гарантаваныя дзеючай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь», - сказаў Ян Дзяржаўцаў у інтэрв’ю праваабарончыму сайту "Віцебская вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства