viasna on patreon

У Беларусі пад сур’ёзнай пагрозай знаходзіцца незалежнасць юрыдычнай прафесіі

2012 2012-06-22T12:27:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/advakatura-rb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэзідэнт Амерыканскай Асацыяцыі Юрыстаў Вільям Т. Робінсан III выказаў заклапочанасць становішчам беларускай адвакатуры. Ён накіраваў лісты вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека і старшыні Еўрапарламента, у якіх ад імя Асацыяцыі выказаў заклапочанасць з нагоды існуючых у Беларусі парушэнняў міжнароднага права, якія датычацца незалежнасці адвакацкай прафесіі.

У сваім звароце спадар Робінсан адзначае, што вяршэнства права не можа быць адноўлена ў Беларусі без вырашэння бягучых пагроз незалежнасці юрыдычнай прафесіі. Aд імя Асацыяцыі аўтар ліста звяртаецца да адрасатаў з просьбай разгледзець дадатковыя сродкі для павышэння значнасці гэтай праблемы ў адносінах з урадам Беларусі.

Вільям Т. Робінсан III гаворыць пра стварэнне надзвычайных камісій для ацэнкі эфектыўнасці працы беларускіх юрыстаў, пра ціск на праваабаронцаў і адвакатаў, якія абаранялі палітычных апанентаў існуючай улады і пра пазбаўленне іх адвакацкіх ліцэнзій:  “Хоць Міністэрства юстыцый сцвярджае, што іх пакаранні былі звязаныя з «прафесійнымі» або «этычнымі» недахопамі, гэтыя юрысты былі пакараныя за працу з палітычнымі кандыдатамі, якія былі гвалтоўна затрыманыя пасля  выбараў у снежні 2010 года, або за тое, што выступалі за захаванне правоў чалавека пры дапамозе сваёй працы”.

Прэзідэнт Амерыканскай Асацыяцыі Юрыстаў заяўляе, што такія дзеянні ўрада Беларусі з'яўляюцца відавочнымі парушэннямі міжнароднага права і асноўных прынцыпаў юрыдычнай прафесіі: “Гэтыя дзеянні ўрада Беларусі ў дачыненні да адвакатуры і асобных адвакатаў выклікалі сур'ёзную заклапочанасць сярод членаў Асацыяцыі і яе кіраўніцтва. Існуе трывога,што не толькі адвакаты і юрысты знаходзяцца пад ціскам, але, што дзеянні ўрада Беларусі дадуць магчымасць для працягу і росту іншых парушэнняў правоў чалавека і міжнароднага права. У цэнтры нашай увагі з'яўляецца тое, што Беларусь парушае міжнароднае права і не прытрымлівацца абавязальніцтваў паводле сваіх дамоваў. Помста ўрада ў дачыненні да гэтых адвакатаў і ўмяшальніцтва ў кіраванне калегіі адвакатаў супярэчыць асноўным правам чалавека, замацаваным у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэтыя дзеянні парушаюць права на свабоду выказвання меркавання, свабоду асацыяцыі і права на абарону”.

У лісце да старшыні Еўрапарламента Марціна Шульца аўтар папрасіў, каб рэабілітацыя юрыстаў, пазбаўленных звання адваката і ліцэнзіі ,і аднаўленне незалежнасці Мінскай калегіі адвакатаў стала абавязковай умовай узнаўленная ўзаемаадносін Беларусі з ЕЗ і краінамі-членамі ЕЗ. Прэзідэнт Амерыканскай Асацыяцыі Юрыстаў паабяцаў аказанне падтрымкі любых намаганняў, якія будуць зробленыя, каб выправіць сённяшняе становішча беларускай адвакатуры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства