viasna on patreon

Прызначаны суд па справе «невыязнога» Алега Гулака

2012 2012-07-06T09:58:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

16 ліпеня адбудзецца суд па скарзе старшыні БХК Алега Гулака на дзеянні Мінюста і МУС. Гэта будзе другая судовая справа па абскарджанню ўнясення ў нашумелыя «спісы невыязных», якія дзейнічаюць у дачыненні да шэрагу грамадскіх дзеячаў, журналістаў, палітыкаў і праваабаронцаў.

Нагадаем, 13 сакавіка Гулаку была выдадзена даведка аб тым, што яму з 5-га сакавіка 2012 г. забаронены выезд з Беларусі. Такую ж даведку атрымаў і Гары Паганяйла - старшыня юрыдычнай камісіі БХК, які нядаўна быў выключаны са «спісаў невыязных». Менавіта Паганяйла і стаў першым з шэрагу «невыязных», хто паспяхова абараніў сваё права на свабоду перамяшчэння.

З даведкі, атрыманай Гулаком, вынікала, што яму прад'яўлены грамадзянскі пазоў у судзе. Аднак аб падобным пазове праваабаронца нічога не ведаў, ні адзін суд не інфармаваў яго аб унясенні ў «спісы». За апошнія тры месяцы таксама ніякіх звестак аб пазовах да Алега Гулака не з'явілася.

Праз некалькі дзён пасля атрымання такой даведкі Гулак падаў скаргу ў суд на Мінюст і МУС за неправамернае абмежаванне права на выезд.

Судовае паседжанне планавалася правесці яшчэ 6 красавіка, аднак тады яно было адкладзенае на нявызначаны тэрмін. Суддзя, якая павінна была разглядаць справу, менавіта ў гэты дзень вяла прыём грамадзян. У наступныя тры месяцы таксама не знайшлося часу для разгляду скаргі праваабаронцы. Згодна з заканадаўствам, такога роду справы павінны быць разгледжаны на працягу месяца.

Нарэшце, справа прызначаная да слухання ў судзе Цэнтральнага раёна амаль праз чатыры месяцы пасля падачы скаргі. Працэс пачнецца ў 11-00.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства