viasna on patreon

Ігара Аліневіча залічылі ў «злосныя парушальнікі»

2012 2012-07-12T09:22:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта актывіст анархісцкага руху, які адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі, паведаміў ў лісьце да сваёй маці.

«Зараз я „злосны парушальнік“. Пазбавілі кароткага спатканьня (такім чынам у ліпені мы не пабачымся). Ёсьць і іншыя парушэньні, што адназначна прывядзе да больш жорсткіх умоваў майго зьняволеньня», — напісаў Ігар Аліневіч у лісьце.

Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў за удзел ў нападах на розныя будынкі. Сваёй віны актывіст анархісцкага руху ў судзе не прызнаў. На сайце анархісцкага руху акцыі былі названыя пратэстнымі.

Акрамя Ігара Аліневіча ў «злосныя парушальнікі турэмнага рэжыму» ўжо трапілі былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі, лідэры «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка.

Праваабаронцы зьвязваюць тое, што палітвязьняў залічаюць у разрад «злосных парушальнікаў» зь ціскам з мэтай атрымаць ад іх прашэньні аб памілаваньні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства