Баранавічы: Заяўлены пікет у падтрымку ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса
Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык на падставе артыкула 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з патрабаваннямі артыкулаў 4 і 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, 11 ліпеня падаў у гарвыканкам заяву на правядзенне пікету супраць адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай группы Дзмітрыя Уса па збору подпісаў за ўнясенне зменаў у выбарчае заканадаўства.
Пікет запланаваны на 28 ліпеня, з 13.00 да 14.00 гадзінаў, у Старым парку культуры і адпачынку па вуліцы Камсамольскай.
Рыгор Грык ўзяў на сабе забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі падчас пікету, а таксама захады па забеспячэнні медычнага абслугоўвання і ўпарадкаванні тэрыторыі па заканчэнні мерапрыемства.
"Праваабаронцы
за свабодныя выбары"