viasna on patreon

Маленькая перамога зьбітай міліцыянтамі пенсіянеркі

2012 2012-07-12T13:01:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viarhejchyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святлана Вяргейчык

Святлана Вяргейчык

Амаль год Святлана Вяргейчык спрабуе ўзбудзіць крымінальную справу на міліцыянтаў, якія нанесьлі ёй цялесныя пашкоджаньні.

Пракуратура Менска разгледзела скаргу жыхаркі сталіцы Святланы Вяргейчык на пастанову Кастрычніцкага райаддзелу Следчага камітэта аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факце прычыненьня ёй цялесных пашкоджаньняў супрацоўнікамі міліцыі падчас маўклівай акцыі пратэсту летам 2011 года.

Праверка высветліла, што вышэйзгаданая пастанова адмененая намесьнікам начальніка Упраўленьня Следчага камітэта па Менску, а матэрыялы накіраваныя для арганізацыі дадатковай праверкі начальніку Партызанскага раённага аддзела СК.

Раней Пракуратура Кастрычніцкага раёна сталіцы не знайшла падставаў для прыцягненьня міліцыянтаў да крымінальнай адказнасьці, хоць і прызнала   факт парушэньня імі патрабаваньняў ПВКаАП Рэспублікі Беларусь і Закону “Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь”.  У выніку з супрацоўнікамі міліцыі грамадскай бяспекі УУС Кастрычніцкага раёна будуць праведзеныя дадатковыя заняткі аб парадку і ўмовах прымяненьня фізічнай сілы, прыёмаў барацьбы, падручных сродкаў, для прадухіленьня адміністрацыйных правапарушэньняў і вядзеньня адміністрацыйнага працэса.

Не задаволіўшыся такім рашэньнем Вяргейчык  склала скаргу  ў Следчы камітэт Кастрычніцкага раёна Менска з просьбай правесьці дадатковую праверку.  Там узбуджаць крымінальную справу таксама адмовіліся. Рашэньне прымаў старэйшы следчы СК Кастрычніцкага раёна Пудаў Н.Н. Цікава, што сваё рашэньне ён ўзгадняў з непасрэдным начальнікам - Пазняком А.В. – тым самым былым міліцыянтам, які збіваў пенсіянерку і якога яна патрабуе прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці.

У сувязі з гэтым спадарыня Святлана падрыхтавала скаргу ў пракуратуру г. Мінска з просьбай адмяніць пастанову следчага Пудава аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. А таксама паўторна накіраваць матэрыялы праверкі ва ўпраўленне Следчага камітэта РБ па г. Мінску.

І вось, праз умяшальніцтва Гарадскога следчага камітэта і гарадской пракуратуры пенсіянерка дамаглася каб праверку праводзілі іншыя бесстароннія следчыя, а ня тыя, хто зьбіваў яе год таму.

Нагадаем, што Святлана Вяргейчык дамагаецца пакарання для супрацоўнікаў Кастрычніцкага УУСМінска  і ў прыватнасьці тагачаснага начальніка Пазняка А.В., якія падчас затрыманьня яе на плошчы каля ДК Чыгуначнікаў ў Менску 6 ліпеня 2011 году нанеслі ёй пабоі. Жанчына мае заключэньне з 9-ай гарадской клінічнай бальніцы, куды яна была дастаўленая брыгадай хуткай дапамогі з УУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства