viasna on patreon

Ці расставіць суддзя Сямак “кропкі” ў справах невыязных Стэфановіча, Гулака, Бандарэнкі? (дадаецца)

2012 2012-07-16T09:54:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vyezd-admova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скаргі на ўнясеньне па надуманых падставах у банк дадзеных аб грамадзянах РБ, права якіх на выезд з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана, будуць разглядацца сёньня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска. Суддзя - Алена Сямак.

Першай будзе разглядацца скарга старшыні Беларускага Хельсінскага камітэта Алега Гулака на дзеянні Мінюста і МУС. Паседжаньне пачнецца ў 11 гадзін.

13 сакавіка Гулаку была выдадзена даведка аб тым, што яму з 5-га сакавіка 2012 г. забаронены выезд з Беларусі. Праз некалькі дзён пасля атрыманьня даведкі Гулак падаў скаргу ў суд на Мінюст і МУС за неправамоцнае абмежаваньне права на выезд. Судовае паседжаньне планавалася правесьці яшчэ 6 красавіка, аднак тады яно было адкладзенае на нявызначаны тэрмін.

Нарэшце, справа прызначаная да слуханьня ў судзе Цэнтральнага раёна амаль праз чатыры месяцы пасля падачы скаргі.

У 14-30 суддзя Алена Сямак будзе разглядаць скаргу намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча на дзеяньні Міністэрства абароны  і МУС, па ўключэньні яго ў базу дадзеных асобаў, якім часова абмежаваны выезд за мяжу.

Нагадаем, што 11 сакавіка бягучага года пры пераездзе дзяржаўнай мяжы ў памежным пераходзе “Каменны лог” Валянціну Стэфановічу было адмоўлена ў праве выезда з Рэспублікі Беларусь. Паводле тлумачэньняў начальніка памежнай службы, пашпартныя звесткі праваабаронцы значацца ў банку дадзеных аб грамадзянах РБ, права якіх на выезд з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана.

З часу падачы скаргі праваабаронцы мінула чатыры месяцы. Да 13 ліпеня суддзя Сямак, разам з сакратаркай, знаходзілася ў адпачынку.. За гэты час Дэпартамент па грамадзянству і міграцыі  Міністэрства ўнутраных спраў  прызнаў сваю памылку аб унясенні Валянціна Стэфановіча ў базу дадзеных грамадзянаў РБ, якім часова абмежаванае права выезду з Рэспублікі Беларусь, спаслаўшыся пры гэтым на тэхнічны збой у базе дадзеных. Аднак Стэфановіч па-ранейшаму не можа пакінуць межы краіны да завяршэньня праверкі базы дадзеных.

Разам са Стэфановічам суд разгледзіць аналагічную скаргу Андрэй Бандарэнкі, кіраўніка ініцыятывы ў падтрымку і абарону правоў асуджаных “Платформа”.

13-00. Разгляд скаргі Алега Гулака пачаўся са спазненьнем амаль на гадзіну: у судзе чакалі факсу з Міністэрства ўнутраных спраў. Нарэшчэ суддзя паведаміла, што прадстаўнікі адказчыка (МУС) не могуць прысутнічаць на судзе, паколькі знаходзяцца ў камандыроўцы і прыняла рашэньне аб пераносе судовага паседжаньня на 10 раніцы 20 ліпеня.

У гэтым жа факсе -- прозвішчы Андрэя Бандарэнкі і Анатоля Лябедзькі, скарга якога павінна была разглядацца 17 ліпеня.

15-10. Скарга праваабаронцы Валянціна Стэфановіча таксама будзе разглядацца 20 ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства