Лябедзьку выключылі са спісу невыязных
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска завяршыўся працэс паводле пазову лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі да Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі.
Палітык патрабаваў прызнаць незаконнымі дзеянні вышэйназваных ведамстваў і выключыць яго са спісу невыязных асобаў.
Падчас судовага працэсу прадстаўнік Міністэрства юстыцыі заяўляў, што з такой ініцыятывай не выступаў, а прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў сказаў, што спадар Лябедзька быў унесены ў спіс невыязных з прычыны тэхнічнага збою камп'ютарнай праграмы. Ён прадставіў у суд даведку з сёньняшняй датай, у якой гаворыцца, што Анатоль Лябедзька выключаны са спісу невыязных.
Раней выключэння з «чорнага спісу» дамагліся ў судах
каардынатар грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар
Карняенка, намеснік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет»
Валерый Ухналёў, намеснік старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна»
Валянцін Стэфановіч і кіраўнік інфармацыйна-асветніцкай установы
«Платформа» Андрэй Бандарэнка.