У Гудагаі з цягніка знялі журналіста Віталя Ругайна
Раніцай у аўторак ён ехаў з Вільні ў Менск. Сувязі з ім няма. Пасля затрымання 22 чэрвеня журналіста «Еўрарадыё» Паўла Свярдлова, невядомыя ў цывільным чакалі каля офіса і Віталя Ругайна (яны паказвалі фатаграфію журналіста вахцёру). Аднак з дапамогай журналістаў іншых СМІ, якія прыйшлі ў офіс радыё, тады Ругайну ўдалося застацца на волі і з'ехаць з краіны.
Як паведаміла сведка затрымання, памежнікі правяралі дакументы. Яны прапанавалі Ругайну прайсці з імі для высвятлення нейкіх абставінаў.
Праблемы ў журналістаў радыёстанцыі пачаліся пасля рэпартажу з мінскага
метро. Падчас яго падрыхтоўкі яны прайшліся па падземцы з цяжкай торбай, і на
іх ніхто не звярнуў увагі. Затрыманне Паўла Свярдлова, якога па рашэнні суда
арыштавалі на 15 сутак, журналісты палічылі своеасаблівай помстай з боку
міліцыі.