viasna on patreon

Еўрапарламент: "Выбары, якія праводзяцца ў атмасферы страху і рэпрэсій, не могуць лічыцца справядлівымі"

2024 2024-10-30T11:48:45+0300 2024-10-30T12:11:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vybary_babruisk.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Еўрапейскі парламент 29 кастрычніка выступіў з заявай, піша DW. У ёй пацвярджаецца непахісная падтрымка суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, а таксама поўная падтрымка дэмакратычнага права народа Беларусі выбіраць сваіх прадстаўнікоў на свабодных і справядлівых выбарах.

Еўрапарламент нагадвае, што пасля сфальсіфікаваных выбараў у 2020 годзе сітуацыя ў Беларусі істотна пагоршылася: дзясяткі тысяч людзей былі арыштаваныя, у краіне цяпер больш за 1300 палітвязняў, сярод якіх і апазіцыйныя лідары, дзясяткі тысяч беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну. У заяве яшчэ раз асуджаюцца сістэматычныя, распаўсюджаныя і грубыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

"Мы падкрэсліваем, што выбары, якія праводзяцца ў цяперашняй атмасферы страху і рэпрэсій, ва ўмовах, якія супярэчаць усім міжнародна прызнаным стандартам, без магчымасці для беларусаў, якія пражываюць за мяжой, рэалізаваць сваё права галасаваць і балатавацца ў якасці кандыдатаў на выбарах, без празрыстай сістэмы падліку галасоў і без удзелу міжнародных назіральнікаў, не могуць лічыцца справядлівымі і свабоднымі", — гаворыцца ў заяве. 

Таму Еўрапарламент заклікае рэжым у Беларусі ў поўнай меры выконваць правы чалавека, права на свабоду аб'яднанняў, у тым ліку для палітычных партый, пакласці канец усім формам рэпрэсій, пераследаў і запалохвання і вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Павел Сапелка: "Сярод 1300 палітвязняў — прэтэндэнты на гэтую пасаду з ранейшых выбараў, усе ўтрымліваюцца ў рэжыме інкамунікада"

Паразмаўлялі з праваабаронцам "Вясны" Паўлам Сапелкам пра ўмовы правядзення выбарчай кампаніі, ролю маніторынгу праваабаронцаў і мэты кампаніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства